Вынікі не могуць не радаваць

Submitted by ias on пят, 23/04/2021 - 15:33

У канцы красавіка інтэлектуалы ГДУ імя Францыска Скарыны выдатна праявілі сябе на гарадскіх турнірах.

Так, на гульні “Эрудыт-квартэт”, якая адбылася ў “Рускім доме”, каманда “Потым перапішам”, якая прадстаўляе нашу ВНУ, заняла другое месца, а на адкрытым чэмпіянаце ГДТУ імя П.В. Сухога, які сабраў каля 20 наймацнейшых студэнцкіх каманд Гомеля, атрымала дыплом 1 ступені!

У складзе каманды: студэнтка юрыдычнага факультэта Вераніка Удодава, студэнты гістарычнага факультэта Іван Папоў, Аляксей Данчанка і Яўген Ларыёнаў, студэнты факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання Лізавета Пікулёва і Уладзіслаў Макаранка, студэнтка філалагічнага факультэта Таццяна Чыкізава.

Трэнер каманды – старшы выкладчык кафедры паліталогіі і сацыялогіі Аляксандр Вараненка.

Фотасправаздача