24 красавіка ў АКЦ адбыўся фінал конкурсу “Міс і Містар Гомельская вобласць”. У прэстыжным конкурсе прынялі ўдзел адразу тры прадстаўнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны: студэнт геолага-геаграфічнага факультэта Цімафей Адаськоў, студэнтка філалагічнага факультэта Аляксандра Дрывайла і студэнтка факультэта псіхалогіі і педагогікі Крысціна Лялюхова.
Падчас феерычнага шоў удзельніцы дэфілявалі, танцавалі, размаўлялі з залам, чыталі вершы, спаборнічалі ў знаходлівасці і дасціпнасці з вядучымі. Студэнты ГДУ годна праявілі сябе ў прыгожым спаборніцтве: прадстаўніца факультэта псіхалогіі і педагогі Крысціна Лялюхова атрымала тытул “Віцэ-міс Гомельская вобласць – 2021”.
Нагадаем, што студэнтка філалагічнага факультэта Аляксандра Дрывайла прадставіць наш універсітэт на абласным конкурсе “Каралева Студэнцтва Гомельшчыны 2021”, які адбудзецца 29 красавіка.