Рэгіянальная алімпіяда па кірунку “Эканоміка арганізацыі” ў ГДУ імя Ф. Скарыны

Submitted by ias on аўт, 27/04/2021 - 14:17

Ужо шосты раз на базе эканамічнага факультэта Гомельскага дзяржуніверсітэта адбылася рэгіянальная алімпіяда па кірунку “Эканоміка арганізацыі”. Удзельнікамі інтэлектуальнага спаборніцтва сталі прадстаўнікі пяці каледжаў і ўніверсітэтаў Гомельшчыны: Гомельскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа, Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога, Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны і Мазырскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа.

З прывітальным словам і пажаданнямі поспеху да прысутных звярнулася загадчык кафедры эканомікі і кіравання ГДУ Іна Бабына.

Навучэнцы каледжаў прапанавалі на суд кампетэнтнага журы свае творчыя візітоўкі і тэарэтычныя веды ў галіне эканомікі арганізацыі. Сярод іх месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца – Мазырскі дзяржаўны палітэхнічны каледж;

2 месца – Гомельскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж;

3 месца – Мазырскі дзяржаўны палітэхнічны каледж.

Прадстаўнікі ўніверсітэтаў Гомельскага рэгіёна акрамя творчых візітовак і ведаў тэорыі прэзентавалі членам журы бізнес-праекты па кірунку “Развіццё бізнесу ва ўмовах сервізацыі эканомікі”.

Па выніку першае месца заваявалі прадстаўнікі ГДУ, срэбра дасталося студэнтам Гомельскага тэхнічнага ўніверсітэта, а бронзы ўдастоена каманда БГЭУ СК.

Фотасправаздача