Поспехі ў спартыўнай акрабатыцы

Submitted by ias on пят, 30/04/2021 - 14:33

З 23 па 25 красавіка ў сталіцы Балгарыі, горадзе Сафіі, адбыўся этап Кубка свету па спартыўнай акрабатыцы. У складзе нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь годна выступілі студэнты факультэта фізічнай культуры нашага ўніверсітэта.

У спаборніцтвах мужчынскіх пар чэмпіёнам стаў другакурснік Аляксей Заяц, а сярэбраны медаль заваяваў студэнт 1 курса Максім Маркевіч.

У спаборніцтвах жаночых груп бронзавымі прызёрамі сталі першакурсніца Дар’я Іванюценка і студэнтка факультэта завочнага навучання і давузаўскай падрыхтоўкі Крысціна Лішова.

У змяшанай пары срэбра заваяваў першакурснік Ілля Фаменкоў.

Віншуем пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў. Ганарымся нашымі выхаванцамі і жадаем ім далейшых поспехаў!

Марына Кажадуб,

кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра

Фотасправаздача