Першы выпуск магістраў спецыяльнасці “Сістэмы і сеткі інфакамунікацый”

Submitted by ias on пан, 03/05/2021 - 11:10

30 красавіка на факультэце фізікі і інфармацыйных тэхналогій адбылося ўручэнне дыпломаў магістраў спецыяльнасці “Сістэмы і сеткі інфакамунікацый” дзённай формы навучання. Гэта першы выпуск магістраў дадзенай спецыяльнасці. Два гады таму ў магістратуру паступілі выпускнікі факультэта фізікі і ІТ, якія атрымалі спецыяльнасць не толькі “Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі”, але і “Праграмуемыя мабільныя сістэмы”, “Электронныя сістэмы бяспекі”. Усе магістры-выпускнікі паспяхова працуюць у IT-кампаніях, яны пацвердзілі сваю высокую кваліфікацыі падчас абароны магістарскіх дысертацый.

З пажаданнямі далейшых поспехаў у працы да магістраў звярнуліся дэкан факультэта Д.Л. Каваленка і загадчык кафедры АСАІ В.Д. Ляўчук.

Фотасправаздача