Грэка-рымская барацьба

Submitted by ias on сер, 12/05/2021 - 10:19

7 мая ў Віцебску завяршыўся Адкрыты рэспубліканскі турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці Героя Савецкага Саюза Л.М. Даватара.

Два месцы на п’едэстале занялі першакурснікі факультэта фізічнай культуры ГДУ імя Францыска Скарыны.

Золата заваяваў Аляксандр Савіцкі, які выканаў нарматыў майстра спорту Рэспублікі Беларусь.

Дзяніс Балотцаў стаў бронзавым прызёрам турніру.

Віншуем хлопцаў і іх трэнера, прызёра Алімпійскіх гульняў, выпускніка факультэта фізічнай культуры нашага ўніверсітэта Вячаслава Макаранка. Жадаем паспяховых выступленняў і новых перамог!

Марына Кажадуб, кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра

Фотасправаздача