На спартыўнай базе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў горадзе Горкі з 4 па 7 мая праходзілі фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды па паўэрліфтынгу.
Зборная каманда нашага ўніверсітэта парадавала медалямі ў асабістых першынствах.
Залатымі медалямі ў трохбор’і былі ўзнагароджаны студэнты факультэта завочнага навучання і давузаўскай падрыхтоўкі ГДУ Ігар Зотаў (66 кг) і Юрый Наяйчук (120 кг). Бронзавымі медалістамі сталі Вераніка Ушак (52 кг) і Марыя Мядзведзева (63 кг).
У жыме штангі лежачы нашы спартсмены паказалі наступныя вынікі: Юрый Наяйчук (120 кг) стаў пераможцам, Ігар Зотаў (66 кг) заваяваў бронзавы медаль, Вераніка Ушак (52 кг) і Марыя Мядзведзева (63 кг) былі ўзнагароджаны бронзавымі медалямі і ў гэтай катэгорыі.
Да выступлення нашу каманду падрыхтаваў старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Іванавіч Конан, майстар спорту па цяжкай атлетыцы.
Віншуем прызёраў і ўдзельнікаў універсіяды, жадаем ім высокіх вынікаў у далейшым!
Марына Кажадуб, кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра