Праца - гэта крута!

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пят, 25/06/2021 - 08:00

Цэнтральным мерапрыемствам у Дзень працы стала рэспубліканская моладзевая працоўная акцыя «# За справу!». З энтузіязмам і добрым настроем да яе далучыліся студэнты Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны.

У рамках рэспубліканскай акцыі беларускія і замежныя студэнты факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій правялі экалагічнае мерапрыемства па ўборцы пратокі «Валатава». У інтэрнатах універсітэта стартавала аперацыя ВУНІ (Вялікая Уборка Нашага Інтэрната). Юнакі і дзяўчаты наводзяць парадак у сваіх пакоях і на калідорах, займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі.

 

Фотасправаздача