Гэтым летам у ГДУ імя Ф. Скарыны па выніках паспяховага праходжання гадавой праграмы навучання і публічнай абароны дысертацыі на англійскай мове ступень магістра па спецыяльнасцях «Псіхалогія», «Эканоміка», «Тэорыя і методыка навучання і выхавання», «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт » прысвоена больш за 200 грамадзянам Кітая.
Усяго на англамоўных праграмах магістратуры ва ўніверсітэце ў 2021 годзе навучаецца больш за 650 замежных грамадзян, а агульная колькасць замежных студэнтаў на ўсіх ступенях навучання перавышае 1500 чалавек - прадстаўнікоў больш за 20 краін свету.
У апошнія гады вышэйшая адукацыя становіцца адной з асноўных экспартна-арыентаваных галін эканомікі многіх краін свету. На працягу апошніх гадоў ГДУ прыцягвае ўсё большую колькасць замежных студэнтаў практычна з усіх частак свету, што сведчыць аб высокай якасці адукацыі ва ўніверсітэце, яго шырокай вядомасці на сусветнай прасторы вышэйшай адукацыі. Прывабнасць ГДУ для замежных студэнтаў забяспечваюць і высокія пазіцыі ўніверсітэта ў сусветных рэйтынгах.
Уладзіслаў БЕЙЗЕРАЎ,
дэкан факультэта псіхалогіі і педагогікі