У Казані завяршыліся I Гульні краін СНД, якія праходзілі з 4 па 11 верасня.
Каманда нашай краіны выйграла 8 залатых, 32 сярэбраных і 29 бронзавых медалёў. У агульнакамандным заліку маладыя беларускія спартсмены занялі пятае месца.
Уклад у медальную скарбонку ўнеслі і студэнты факультэта фізічнай культуры нашага ўніверсітэта. Так, студэнт другога курсу Глеб Макаранка стаў чэмпіёнам мультыспартыўнага форуму. Магістрант Ягор Трухан і другакурсніца Паліна Слесарэнка заваявалі бронзавыя ўзнагароды ў спаборніцтвах па дзюдо.
Таксама важна адзначыць і тое, што 11 верасня юнацкая зборная Беларусі (U-19), у складзе якой - студэнт другога курсу гістарычнага факультэта ГДУ Мацвей Ахрэменка, стала сярэбраным прызёрам турніру па міні-футболе. У вырашальным паядынку беларусы саступілі аднагодкам з Расіі з вынікам 0: 3.
Віншуем прызёраў першых Гульняў краін СНД і іх трэнераў з заваяванымі медалямі! Малайцы, хлопцы! Ганарымся вамі!
Марына Кажадуб,
кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра