ГДУ імя Ф. Скарыны прымае ўдзел у XXVIII Міжнароднай выставе «ТІБО-2022»

Submitted by Dmitry_Gorbachev on аўт, 07/06/2022 - 16:54

Рэктар універсітэта Сяргей Хахомаў, старшы выкладчык кафедры радыёфізікі і электронікі Андрэй Серада прымаюць удзел у рабоце XXVIII Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO-2022, які праходзіць у Шматпрофільным культурна-спартыўным комплексе "Мінск-арэна".

Форум "ТІБО" - унікальная пляцоўка для абмену перадавым міжнародным вопытам, генерацыі інавацыйных ведаў і абмеркавання механізмаў укаранення найноўшых тэхналагічных трэндаў у розныя сектары эканомікі, сацыяльную сферу і сістэму дзяржаўнага кіравання.
Арганізатарамі форуму з'яўляюцца Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і ЗАТ "Тэхніка і камунікацыі". Генеральны партнёр - Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства электрасувязі "Белтэлекам".

Фотасправаздача