22 чэрвеня ў Беларусі Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
Кіраўніцтва, выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты ГДУ імя Ф. Скарыны прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных трагічнай даце.
Прадстаўнікі ўніверсітэта прынялі ўдзел у акцыі "Ніхто не забыты, нішто не забыта", якая адбылася ў 4 гадзіны раніцы каля мемарыяла народным апалчэнцам Гомеля. Памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ўшанавалі прарэктар па выхаваўчай рабоце Юрый Нікіцюк, прарэктар па бяспецы Аркадзь Кукса і студэнты.
Вахту памяці неслі супрацоўнікі ўніверсітэта ля брацкай магілы герояў-падпольшчыкаў і партызан. Завяршэннем мітынгу стала хвіліна маўчання.
Прадстаўнікі ГДУ прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу каля мемарыяла "Вечны агонь", а таксама далучыліся да рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "Хвіліна маўчання", аддаўшы даніну памяці загінуўшым, тым, хто цаной свайго жыцця дабіўся мірнага жыцця для наступных пакаленняў.