Галоўны старт летняга сезона-2022

Submitted by ias on пан, 04/07/2022 - 13:27

Першынство Беларусі сярод юніёраў і юніёрак (2003-2004 года нараджэння) прайшло з 28 па 30 чэрвеня ў Брэсце. На дарожках і ў сектарах спаборнічалі прадстаўнікі маладога пакалення лёгкаатлетаў Беларусі.

Мы віншуем каманду Гомельскай вобласці, якая стала бронзавым прызёрам першынства. Значны ўклад у скарбонку зборнай унеслі лёгкаатлеты - студэнты факультэта фізічнай культуры нашага універсітэта, якія традыцыйна парадавалі вынікамі ў асабістых выступленнях.

Маргарыце Баранкевіч дасталася пальма першынства ў кіданні дыска і сярэбраны медаль у штурханні ядра.

У сектары для скачка з шастом сярэбранымі прызёрамі сталі Крысціна Мудрагель і Аляксандр Марфушкін.

Малайцы! Мы ганарымся вамі і жадаем поспеху на маючых адбыцца спаборніцтвах!

Марына Кажадуб, кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра

Фотасправаздача