Выніковы этап гомельскай абласной навукова-практычнай канферэнцыі вучняў “Пошук”

Submitted by ias on пят, 04/11/2022 - 15:43

29 кастрычніка праходзіў выніковы этап гомельскай абласной навукова-практычнай канферэнцыі вучняў “Пошук”. Праца секцый праходзіла на базе УА “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі”. Папярэдне членамі экспертнай камісіі – выкладчыкамі факультэта – былі вызначаны лепшыя навуковыя работы, улічвалася актуальнасць тэмы, пастаноўка мэты і задач работы, іх дасягненне і практычная значнасць. Выкладчыкі філалагічнага факультэта працавалі ў журы 4 секцый:

“Лінгвістыка (беларуская мова)” (дац. Кастрыца А.М. і дац. Шведава З.У.);

“Літаратуразнаўства (беларуская літаратура)” (праф. Мельнікава А.М., дац. Фіцнер Т.А.);

“Лингвистика (русский язык)” (дац. Гоманава І.Г., дац. Мельнікава В.М.);

“Литературоведение (русская литература)” (ст. выкл. Грачанікава Я.Л.).

29 кастрычніка журы ацэньвала прадстаўленне работы і ўменне вучняў весці дыскусію, якія паказалі, што вучні зацікаўлены навуковай работай, валодаюць матэрыялам і здольныя прадаўжаць работу ў вызначаным накірунку. Трэба адзначыць крэатыў у падыходзе да відэапрадстаўлення работы.

З.У. Шведава

Фотасправаздача