Новыя веды - новыя магчымасці!

Submitted by ias on сер, 09/11/2022 - 14:40

Пашыраецца супрацоўніцтва Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны з Фінансавым універсітэтам пры Урадзе Расійскай Федэрацыі. Яшчэ ў 2019 годзе паміж універсітэтамі было заключана пагадненне аб супрацоўніцтве, адной з форм якога з'яўляецца мабільнасць прафесарска-выкладчыцкага складу з мэтай выкладання. Сёння ў прадстаўнікоў эканамічнага факультэта нашага ўніверсітэта і факультэта «Вышэйшая школа кіравання» Фінансавага ўніверсітэта з'явілася магчымасць прыняць удзел у праграме «Запрошаны прафесар» для чытання лекцый навучэнцам ВНУ-партнёраў. 8 лістапада першымі ўдзельнікамі праграмы сталі Кацярына Масквіціна і Ганна Геўрасёва.

Кацярына Ільінічна Масквіціна, выкладчык кафедры «Дзяржаўнае і муніцыпальнае ўпраўленне» Фінансавага ўніверсітэта, к.э.н. у фармаце анлайн прачытала праблемна арыентаваную лекцыю на тэму «Развіццё інавацыйнага патэнцыялу рэгіёнаў: праблемы і магчымасці» студэнтам 3 і 4 курса эканамічных спецыяльнасцяў ГДУ імя Ф. Скарыны.

Ганна Паўлаўна Геўрасёва, дацэнт кафедры эканомікі і кіравання нашага ўніверсітэта, к.э.н., дацэнт, дактарант Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта пазнаёміла старшакурснікаў Вышэйшай школы ўпраўлення Фінансавага ўніверсітэта з пытаннямі дзяржаўнага рэгулявання знешнеэканамічнай дзейнасці ва ўмовах Еўразійскага эканамічнага саюза, асабліва звярнуўшы ўвагу на магчымасці імпартазамяшчэння ў сучасных умовах.

У далейшым на працягу лістапада 2022 года плануецца правесці яшчэ шэраг лекцый у рамках праграмы "Запрошаны прафесар".

Эканамічны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны выказвае падзяку кіраўніцтву і супрацоўнікам кафедры "Дзяржаўнае і муніцыпальнае ўпраўленне" Фінансавага універсітэта за магчымасць удзелу ў праграме "Запрошаны прафесар" і спадзяецца на далейшае плённае супрацоўніцтва.

Фотасправаздача