Старшыня Рэспубліканскага ГА "Белая Русь" Алег Раманаў сустрэўся з абласным актывам аб'яднання. Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны на мерапрыемстве прадстаўляў прарэктар па выхаваўчай рабоце Дзмітрый Хадановіч.
Сустрэча праходзіла ў Палацы Румянцавых і Паскевічаў.
Алег Раманаў адзначыў, што яшчэ калі толькі стаў кіраўніком грамадскай арганізацыі, паставіў задачу працаваць не з офіса, а ва ўзаемадзеянні з людзьмі. Так пачалася серыя яго паездак па рэгіёнах. У Гомелі абмеркавалі фармаванне стратэгічных арыенціраў дзейнасці аб'яднання, максімальнае раскрыццё яго патэнцыялу. Абазначылі і такія прыярытэты, як узаемадзеянне з моладдзю.
Па матэрыялах: https://gp.by/novosti/obshchestvo/news258460.html