17 лістапада - міжнародны Дзень студэнта. Традыцыйна ў гонар гэтага свята ў ГДУ імя Ф. Скарыны прайшоў дзень самакіравання. Самыя актыўныя, таленавітыя і творчыя юнакі і дзяўчаты сталі кіраўнікамі факультэтаў і структурных падраздзяленняў універсітэта.
На адзін дзень рэктарам універсітэта стаў студэнт 3 курса факультэта фізікі і ІТ Сяргей Сакоўскі, першым прарэктарам - студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта Ніна Алдакушкіна, прарэктарам па выхаваўчай рабоце - студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта Таццяна Піміненкава.
Працоўны дзень у новаспечаных кіраўнікоў быў насычаны: праца з дакументацыяй, нарады і вырашэнне актуальных задач.
Не абышлося без замен і на факультэтах. Дэканы і іх намеснікі перадалі крэслы студэнтам.
Завяршэннем святочнага дня стаў турнір па боўлінгу. Арганізатарам турніру выступіў прафкам студэнтаў ГДУ імя Ф. Скарыны
За першае месца змагаліся 3 каманды: актывісты прафкама студэнтаў і БРСМ, а таксама Студэнцкая рада. У выніку наймагутнай гульні месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца дасталася камандзе БРСМ ГДУ;
2 месца - каманда Студсавета універсітэта;
на 3 месцы каманда прафкама студэнтаў.