У абноўленым міжнародным рэйтынгу ўстаноў вышэйшай адукацыі Webometrics Ranking of World Universities (WRWU) Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны перасунуўся з 3832 на 3051 пазіцыю і ўвайшоў у 10% лепшых устаноў адукацыі свету. Сярод беларускіх ВНУ ўніверсітэт узняўся на адну пазіцыю ўверх і заняў другое месца. Наперадзе толькі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Сярод рэгіянальных устаноў вышэйшай адукацыі ГДУ імя Ф. Скарыны ўпэўнена займае першае месца.
Рэйтынг Webometrics разлічваецца групай Cybermetrics Нацыянальнай Даследчай Рады (Іспанія) і вызначаецца зыходзячы з навукова-даследчых дасягненняў універсітэтаў, уплыву ў Інтэрнэт-прасторы, а таксама папулярнасці внузскіх вэб-сайтаў. Дадзеныя рэйтынгу разлічваюцца два разы на год - у студзені і ліпені.
Webometrics аналізуе больш за 32 тысячы навучальных устаноў свету. У студзені 2023 года ў рэйтынг увайшлі 57 адукацыйных устаноў Рэспублікі Беларусь.
Падрабязная інфармацыя аб становішчы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны ў сусветных рэйтынгах даступная па спасылцы.