Інстытут Канфуцыя пры ГДУ: вынікі і перспектывы

Submitted by ias on пан, 13/02/2023 - 15:26

Адбылося паседжанне Рады Інстытута Канфуцыя пры ГДУ імя Ф. Скарыны. На парадку дня - абмеркаванне вынікаў дзейнасці Інстытута Канфуцыя на працягу 5 гадоў, план працы на 2023 год, а таксама арганізацыйныя пытанні.

З падрабязнай справаздачай аб рабоце Інстытута Канфуцыя ў 2022 годзе выступіў дырэктар Інстытута Канфуцыя з кітайскага боку Цуй Цуаньцзян. Аб плане работы на 2023 год удзельнікам анлайн-сустрэчы расказаў дырэктар Інстытута Канфуцыя з беларускага боку Аляксандр Рагачоў. У склад Савета ўведзены прарэктар па вучэбнай рабоце Юрый Нікіцюк, дырэктарам Інстытута Канфуцыя з кітайскага боку зацверджаны Цзі Імін.

Падчас пасяджэння была дадзена высокая ацэнка работы, якая праводзіцца кіраўніцтвам Нанкінскага ўніверсітэта навукі і тэхналогіі і Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта па ўдасканаленні функцыянавання Інстытута Канфуцыя, а таксама ўручаны ўзнагароды супрацоўнікам Нанкінскага ўніверсітэта навукі і тэхналогій. Сярод узнагароджаных - Сі Чжаньвэнь, Ван Лей, Цзян Сяо Хун, Лю Чжун, Чжан Хэн, Цуй Чуаньцзян.

Фотасправаздача
Відэа