Першынство ГДУ па шахматах сярод юнакоў

Submitted by ias on пят, 03/03/2023 - 10:33

1 сакавіка на базе спартыўнага комплексу № 7 "ГДУ імя Ф. Скарыны" адбылося традыцыйнае першынство ўніверсітэта па шахматах.

У выніку інтэлектуальнай барацьбы перамогу атрымаў студэнт факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій Аляксей Ваявода (адказны за спартыўна-масавую працу факультэта - Кастырка М.Ф.).

Сярэбраным прызёрам турніру стаў прадстаўнік філалагічнага факультэта Ілья Гнідзін (адказны за спартыўна-масавую работу факультэта – Марціновіч С.В.).

III месца дасталася шахматысту Уладзіславу Свірыдкову, студэнту факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання (адказны за спартыўна-масавую работу факультэта - Захарчанка Д.Д.)

Пераможца і прызёры першынства ўзнагароджаны дыпломамі ад спартыўнага клуба.

Віншуем вызначыўшыхся шахматыстаў і адказных за спартова-масавую працу! Жадаем далейшых перамог у абраным хлопцамі інтэлектуальным відзе спорту!

Марына Кажадуб, кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра

Фотасправаздача