З 2 па 4 сакавіка на базе спартыўнага комплексу "Алімпіец" у Магілёве прайшло першынство Рэспублікі Беларусь ("Кубак А. Мельнікава") па дзюдо сярод юніёраў 2003-2007 гг.н.
Каманда Гомельскай вобласці заняла І месца ў агульнакамандным заліку. У выніку яркай барацьбы дзюдаісты заваявалі 6 залатых, 2 сярэбраныя і 2 бронзавыя медалі.
Важкі ўклад у агульнакамандную скарбонку ўнеслі студэнты факультэта фізічнай культуры нашага ўніверсітэта.
Залаты медаль заваявалі Паліна Слесарэнка (63 кг), Аляксандра Канавалава (48 кг) і Андрэй Шымбалёў (90 кг).
Аляксандра Царанкова (48 кг) заняла II месца ў турніры.
Паліна Слесарэнка і Андрэй Шымбалёў атрымалі перамогі ў сваіх паўфінальных сустрэчах, а ў фінале абгулялі сапернікаў з Мінска з лікам 5:3, што прывяло каманду Гомельскай вобласці на першую прыступку п'едэстала гонару ў спаборніцтвах сярод змешаных каманд.
Віншуем нашых дзюдаістаў, жадаем цікавых паядынкаў і перамог на татамі!
Кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра Марына Кажадуб