Выконваем закон!

Submitted by ias on пан, 20/03/2023 - 12:39

Ва ўніверсітэце працягваецца праца, накіраваная на прававую асвету навучэнцаў, прафілактыку супрацьпраўных дзеянняў.

Студэнты 1 курса філалагічнага факультэта сустрэліся з участковым інспектарам ІСН РАУС адміністрацыі Цэнтральнага раёна г.Гомеля капітанам міліцыі Марыяй Усціненка. У ходзе сустрэчы Марыя Васільеўна яшчэ раз нагадала студэнтам аб адказнасці за ўчыненне правапарушэнняў, прадугледжаных артыкуламі 293 (масавыя беспарадкі), 339 (злоснае хуліганства), 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, артыкуламі 1. хуліганства) і 23.24 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. У сваім выступленні закранула і іншыя пытанні.

Члены адукацыйнай клінікі "Жывое права" - студэнты юрыдычнага факультэта - правялі прававыя трэнінгі "Прафілактыка экстрэмізму" для студэнтаў факультэтаў фізічнай культуры, фізікі і інфармацыйных тэхналогій, гісторыі і міжкультурных камунікацый, біялагічнага і эканамічнага факультэтаў, а таксама ў інтэрнаце №4. Гэта работа будзе прадоўжана.

Цыкл псіхалагічных трэнінгаў з непаўналетнімі навучэнцамі "Мая жыццёвая пазіцыя", накіраваных на прафілактыку супрацьпраўных дзеянняў, выпрацоўку ва ўдзельнікаў трэнінгу паводніцкіх навыкаў процідзеяння негатыўнаму ўплыву асяроддзя ў рызыкоўных сітуацыях, праведзены педагогамі-псіхолагамі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю.

11 сакавіка студэнты факультэта фізічнай культуры – сябры добраахвотнай дружыны ўніверсітэта – прынялі ўдзел у прафілактычнай акцыі “Агульная справа”, якая праводзіцца ў абласным цэнтры з мэтай прафілактыкі правапарушэнняў, якія ўчыняюцца ў грамадскіх месцах, і праводзіцца супрацоўнікамі міліцыі сумесна з добраахвотнымі дружынамі.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Фотасправаздача