Абмяркоўваючы гісторыю духавенства

Submitted by ias on аўт, 21/03/2023 - 15:40

Загадчык кафедры філасофіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Сяргей Верамееў прыняў удзел у рабоце Круглага стала “Духавенства XI–XXI стст. у грамадстве і дзяржаве: кананічнае і прававое становішча», які адбыўся ў Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі.

Навукоўцы з Расіі і іншых краін, у прыватнасці, Ватыкана, абмеркавалі шырокі спектр пытанняў, звязаных як з гісторыяй духавенства на тэрыторыі Усходняй Еўропы, так і з яго становішчам і роляй у сучасным грамадстве.

Удзел у працы дадзенага мерапрыемства таксама даў магчымасць Сяргею Фёдаравічу абмеркаваць магчымасці далейшага навуковага супрацоўніцтва кафедры філасофіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін нашага ўніверсітэта з Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміяй.

Фотасправаздача