У 80-ыя ўгодкі трагедыі ў Хатыні на факультэце гісторыі і міжкультурных камунікацый адбылася рэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя “Патрыятычнае выхаванне моладзі”.
У працы канферэнцыі прынялі ўдзел даследчыкі нашага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі, Гомельскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта МІПСА, Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, а таксама педагогі сярэдніх навучальных устаноў Гомеля і Гомельскай вобласці. Адкрываючы канферэнцыю, прарэктар па выхаваўчай рабоце Дзмітрый Хадановіч аб'явіў хвіліну маўчання.
Прарэктар па бяспецы, рэжыме і кадрах Аркадзь Кукса ва ўступным слове адзначыў важнасць ведання мінулага сваёй краіны ў фарміраванні асобы сапраўднага грамадзяніна. Загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі прафесар Мікалай Мязга адзначыў высокі ўзровень зацікаўленасці грамадства ў асвятленні гістарычнага мінулага нашай краіны. На пленарным пасяджэнні былі заслуханы даклады дэкана факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый Станіслава Чарапко, выкладчыкаў факультэта Паўла Ждановіча і Сяргея Жыхарава, студэнтаў Вікторыі Рудэнкі і Данііла Валошкі. У дакладах усіх выступоўцаў была адзначана вядомая ісціна: веданне гісторыі ўласнага народа - залог выхавання свядомага грамадзяніна, патрыёта Беларусі.