Мацнуць сяброўскія сувязі

Submitted by ias on чцв, 23/03/2023 - 17:24

23 сакавіка ГДУ імя Ф. Скарыны наведала дэлегацыя Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь.

Першы сакратар пасольства Азімжон Абдулаеў і консул Надзір Усараў сустрэліся з прарэктарам па вучэбнай рабоце Юрыем Нікіцюком і ўзбекскімі студэнтамі, якія навучаюцца ва ўніверсітэтах Гомеля.

У ходзе сустрэчы былі ўручаны Ганаровыя граматы Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусі рэктару ўніверсітэта Сяргею Хахамова і начальніку аддзела міжнародных сувязей Аляксандру Грахоцкаму.

Дыпламаты адзначылі дасягненні ГДУ імя Ф. Скарыны ў сферы міжнароднага супрацоўніцтва і высокі ўклад універсітэта ў развіццё дружалюбных адносін паміж Узбекістанам і Беларуссю.

Фотасправаздача