23-24 сакавіка ў Гомелі адбыўся трэці Кангрэс свабодных эканамічных зон, у пленарнай частцы якога прыняў удзел і прадстаўнік ГДУ імя Ф. Скарыны - дэкан эканамічнага факультэта Андрэй Канстанцінавіч Кастэнка. У гэтым годзе ключавой тэмай форуму стала размова аб свабодных эканамічных зонах, індустрыяльных і навукова-тэхналагічных парках як драйверах развіцця тэрыторыі. Удзельнікамі кангрэса сталі больш за 250 прадстаўнікоў свабодных эканамічных зон, індустрыяльных і навукова-тэхналагічных паркаў з Беларусі, Расіі, Узбекістана, а таксама прадстаўнікі Міністэрства эканомікі Беларусі, Гомельскага аблвыканкама і гарвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў - рэзідэнтаў СЭЗ "Гомель-Ратон", прадстаўнікі навукова-адукацыйнай сферы Гомельскага рэгіёна. Ганаровым госцем мерапрыемства стаў ураджэнец Гомельшчыны, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь 2003-2010 гг., які займаў да 2018 года пасаду міністра Еўрапейскай эканамічнай камісіі па прамысловасці і АПК, а цяпер саветнік старшыні праўлення Еўразійскага банка развіцця - Сяргей Сяргеевіч Сідорскі.
З дакладам на тэму "Развіццё прадпрыемства ва ўмовах СЭЗ" выступіў Яраслаў Валер'евіч Зошчук, генеральны дырэктар вытворчага унітарнага прадпрыемства "АЛКОПАК", выпускнік эканамічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны 2005 года па спецыяльнасці "Сусветная эканоміка".
Мы ўдзячныя адміністрацыі СЭЗ "Гомель-Ратон" за запрашэнне прыняць удзел у III-м Кангрэсе свабодных эканамічных зон і нязменна высокі ўзровень арганізацыі. Спадзяемся на далейшае плённае супрацоўніцтва.
Матэрыялы па тэме: