"Адукацыя і кар'ера-2023"

Submitted by ias on чцв, 30/03/2023 - 16:01

30-31 сакавіка ў Ташкенце праходзіць Міжнародная выстава "Адукацыя і кар'ера-2023". У рабоце выставы прымае ўдзел ГДУ імя Ф. Скарыны. Наш універсітэт на мерапрыемствах прадстаўляе начальнік аддзела міжнародных сувязей Аляксандр Грахоцкі.

У рамках рабочага візіту беларуская дэлегацыя наведала Ташкенцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя І. Карымава, ташкенцкі тэхнапарк, а таксама правяла перамовы з прадстаўнікамі Міністэрства вышэйшай адукацыі, навукі і інавацый Узбекістана, сустрэлася з Паслом Беларусі ва Узбекістане Леанідам Марынічам.

Фотасправаздача