Вынікі залічэння абітурыентаў на ўмовах аплаты

Submitted by Dmitry_Gorbachev on чцв, 10/08/2023 - 17:44

У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны адбылося адкрытае пасяджэнне прыёмнай камісіі. На пасяджэнні разгледжаны канчатковыя пытанні па залічэнні абітурыентаў на месцы для атрымання вышэйшай адукацыі дзённай і завочнай форм навучання на платнай аснове. Пасля ўступнай прамовы рэктара ўніверсітэта Сяргея Хахомова адказны сакратар прыёмнай камісіі Аляксандр Рудзянкоў агучыў прахадныя балы на ўсе спецыяльнасці платнай формы навучання. Згодна з устаноўленымі лічбамі залічэння абітурыентаў на атрыманне вышэйшай адукацыі на платнай аснове ў ГДУ залічана 577 чалавек, з іх 15 чалавек звыш плана прыёму па хадайніцтве спартыўнай федэрацыі. На дзённую форму навучання - 316, на завочную - 261. Вызначыліся найвышэйшыя прахадныя балы па спецыяльнасцях дзённай формы навучання: "Правазнаўства" - 309 балаў, "Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі" - 296 балаў, "Эканамічнае права" - 296 балаў. Сярод лідэраў на завочнай форме навучання: "Правазнаўства" - 235 балаў, "Адукацыя ў галіне фізічнай культуры" - 219, "Лінгвістычная адукацыя" (скарочаная форма) - 215 балаў, "Праграмная інжынерыя" (скарочаная форма) - 210.

Фотасправаздача