Калектыў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны адзначаны падзякай Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта за высокі прафесіяналізм, плённую творчую работу і значны асабісты ўклад у падрыхтоўку і правядзенне святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 881 гадавіне з дня заснавання горада Гомеля.
Падзячны ліст з рук старшыні Гомельскага гарвыканкама Уладзіміра Прывалава атрымаў рэктар ГДУ імя Ф. Скарыны Сяргей Хахомаў.