Слова аб слове: навуковая канферэнцыя маладых філолагаў

Submitted by ias on чцв, 04/04/2024 - 21:49

4 красавіка 2024 г. адбылася IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Слова пра слова: даследаванні маладых вучоных-філолагаў». Канферэнцыю штогод праводзіць Астраханскі дзяржаўны ўніверсітэт імя В.М.Тацішчава. З кафедрай рускай мовы гэтага ўніверсітэта ўстаноўлены трывалыя навуковыя кантакты. Штогод ажыццяўляецца ўзаемны ўдзел ва ўсіх навуковых мерапрыемствах, якія праводзяцца.

У гэтым годзе кафедра рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства ГДУ імя Ф.Скарыны стала суарганізатарам заяўленай канферэнцыі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнулася загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства доктар філалагічных навук, прафесар А.У.Нічыпорчык.

Гонар адкрыць пленарнае пасяджэнне канферэнцыі прадастаўлена магістранту 1 курса нашага універсітэта А.Я.Марозавай. Была арганізавана работа сямі секцый, у якіх выступілі студэнты, магістранты, аспіранты вядучых універсітэтаў Расіі, Беларусі, Малдовы, Туркменістана. У канферэнцыі прынялі ўдзел 95 маладых даследчыкаў.

Фотасправаздача