Пасяджэнне Камісіі па навукова-метадычным забеспячэнні гістарычнай адбылося ў Мінску

Submitted by Dmitry_Gorbachev on аўт, 24/12/2024 - 09:35

23 снежня 2024 г. у Музеі Вялікай Айчыннай вайны адбылося пасяджэнне Камісіі па навукова-метадычным забеспячэнні гістарычнай палітыкі Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы, што дзейнічае пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сярод галоўных задач мерапрыемства было абмеркаванне зместа вучэбнай праграмы і вучэбнага дапаможніка па прадмеце "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі" для 11 класа. 

 

 

Адкрываючы мерапрыемства, міністр адукацыі Андрэй Іванец адзначыў, што вучэбны дапаможнік для 11 класа ахоплівае вялікі прамежак часу (з ХІХ ст. да пачатку ХХІ ст.). Ключавым перыядам у ім з’яўляецца менавіта 30-годдзе суверэннай незалежнай Беларусі і інстытута прэзідэнцтва.

— Нам ёсць што сказаць школьнікам, нам ёсць чым ганарыцца, — падкрэсліў Андрэй Іванец. — І ў цікавай даступнай форме мы павінны данесці гэты матэрыял навучэнцам.

Змест вучэбнай праграмы і дапаможніка па гісторыі Беларусі для 11 класа прадставіў кіраўнік аўтарскага калектыву дэкан гістарычнага факультэта БДУ Аляксандр Каханоўскі. Пра асаблівасці метадычнага апарату дапаможніка паведаміла настаўніца гісторыі Ліцэя імя Ф.Э.Дзяржынскага БДУ Людміла Гурыновіч, а пра тое, як праходзіць яго апрабацыя, расказала настаўніца гісторыі сярэдняй школы № 19 Баранавіч Таццяна Прыступа.

У пасяджэнні прымалі ўдзел член Камісіі дэкан факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый С. А. Чаропка і член аўтарскага калектыву загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі прафесар М. М. Мязга. Падчас абмеркавання ў сваім выступленні С. А. Чаропка адзначыў высокую якасць праекта праграмы, адзначыўшы пры гэтым неабходнасць павелічэння колькасці гадзін на вывучэнне гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на беларускай зямлі, а таксама перанясенне некаторых матэрыялаў, звязаных з сучаснай геапалітычнай сітуацыі ў свеце і іх уплыву на нашу краіну з павышанага ўзроўня на базавы. Пасяджэнне завяршыла справвздача сакратара Камісіі А. Г. Каханоўскага аб праведзенай ў 2024 г. рабоце.