Яшчэ адзін яркі і цікавы дзень студэнтаў з Варонежа

Submitted by ias on пан, 07/07/2025 - 17:23

7 ліпеня расійскія госці разам з выкладчыкам кафедры беларускай літаратуры Пятроўскай Т.М. працягнулі вывучаць новыя беларускія словы. Заняткі прайшлі ў атмасферы азарту, бо замацаванне слоў у моўнай практыцы адбывалася пры дапамозе настольных гульняў. За маленькі прамежак часу госці навучыліся апісваць горад, знешнасць чалавека, а таксама розных жывёл.

У рамках заняткаў студэнты наведалі літаратурна-асветніцкі цэнтр памяці аб Вялікай Айчыннай вайне «Патрыётыка» пры кафедры рускай і сусветнай літаратуры філалагічнага факультэта. У ходзе мерапрыемства загадчык кафедры рускай і сусветнай літаратуры, кіраўнік Цэнтра «Патрыятыка» І. М. Афанасьеў расказаў ваенную гісторыю А.І. Лізюкова.

Затым госці з Варонежа са старшым выкладчыкам Драбышэўскай Л.І. наведалі Гомельскую абласную ўніверсальную бібліятэку імя У.І. Леніна. Для студэнтаў была арганізавана экскурсія ў Літаратурны музей пісьменнікаў Гомельшчыны, дзе яны пазнаёміліся з музейнымі экспазіцыямі, прысвечанымі народным пісьменнікам Беларусі, нашым землякам: Івану Мележу, Івану Шамякіну, Івану Навуменку.

Пасля студэнты адправіліся ў асобную мемарыяльную залу, прысвечаную Андрэю Ягоравічу Макаёнку, ураджэнцу вёскі Борхаў Рагачоўскага раёна. У экспазіцыі залы прадстаўлены бясцэнныя рарытэты, якія да гэтага часу нідзе раней не былі прадстаўлены.

У завяршэнні экскурсіі студэнты наведалі Музей рэдкай кнігі, на якой прадстаўлены пастаянна дзеючыя экспазіцыі "Перажылыя стагоддзі" і "Цуд з цудаў".

Фотасправаздача