Філалагічны факультэт

  • 17 люты 2025
    На Гомельшчыне, малой радзіме Івана Навуменкі, знаўцаў мастацкага слова ў чарговы раз аб’ядналі міжнародныя навуковыя чытанні «Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах». Навуковы форум, прысвечаны памяці народнага пісьменніка Беларусі, прайшоў у Гомельскім дзяржаўным ўніверсітэце імя Ф. Скарыны.     16 лютага бягучага года народны пісьменнік Беларусі Іван Якаўлевіч Навуменка адзначыў бы 100-годдзе з Дня нараджэння. Іван Навуменка — удзельнік партызанскага…
  • 31 кастрычнік 2024
    У перыяд асенніх канікул філалагічны факультэт актыўна сустракае навучэнцаў школ горада Гомеля і вобласці. 28.10.2024 і 29.10.2024 філалагічны факультэт наведалі абітурыенты, зарэгістраваныя на агульнаўніверсітэцкае інфармацыйнае мерапрыемства для навучэнцаў з ліку педагагічных, спартыўна-педагагічных і інжынерных класаў. Навучэнцам, што жадаюць у будучым паступаць на філалагічны факультэт, намеснік дэкана па прафарыентацыі Фіцнер Т.А. правяла экскурсію па факультэту, растлумачыла, як…
  • 31 кастрычнік 2024
    Кафедра беларускай мовы правяла прафарыентацыйнае мерапрыемства “Факультэт вачыма абітурыента”, на якім прысутнічалі вучні старэйшых класаў ДУА “СШ № 4 г. Гомеля”, ДУА “СШ № 27 г. Гомеля” і ДУА “Печышчанская СШ Светлагорскага раёна”. Яны наведалі лекцыю прафесара Ляшчынскай Вольгі Аляксееўны, паўдзельнічалі ў гульні “Адгадай слова”, паслухалі інфармацыю выкладчыкаў кафедры пра ўнутраныя экзамены на спецыяльнасці факультэта, а таксама інфармацыю дэкана Алены Мікалаеўны Палуян пра факультэт і яго…
  • 03 красавік 2024
    У час вясновых канікул традыцыйна праводзіцца заключны тур Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”. У гэтым годзе удзельнікаў (а гэта 112 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі шасці абласцей нашай краіны і горада Мінска) сустракаў гасцінны Брэст.  Конкурс юных філолагаў праводзіўся на базе ДУА “Брэсцкі абласны ліцэй імя П.М. Машэрава”. У першы дзень спаборніцтваў удзельнікі пісалі  водгук на прапанаваны вершаваны ці празаічны твор.…
  • 20 верасень 2023
    Талент даруе чалавеку Бог. А вось здольнасць развіць яго і ўменне належным чынам выкарыстаць – задача самога чалавека. Вераснёўскага юбіляра – ураджэнца вёскі Беражное Столінскага раёна Івана Фёдаравіча Штэйнера бог шчодра надзяліў і адным, і другім. Знакаміты літаратуразнавец і літаратурны крытык, пісьменнік, краязнавец, доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі. Аўтар даўжэзнага спіса адзначаных высокімі ўзнагародамі прац і выданняў,…
  • 09 сакавік 2023
    Штогод кафедрай рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства на філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны праводзіцца тэматычнае мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы. Беларуская прыказка “Слова да слова - будзе мова” стала дэвізам сустрэчы, якая адбылася 21 лютага 2023 г. У гэтым годзе важнае традыцыйнае мерапрыемства, закліканае нагадаць аб неабходнасці беражлівых адносін да роднай мовы, стала пачаткам сумеснага даследчага марафону, ініцыяванага…
  • 18 кастрычнік 2022
    У рамках рэалізацыі праграмы «Запрошаны прафесар» наш універсітэт па ініцыятыве кафедры беларускай літаратуры філалагічнага факультэта наведала прафесар кафедры маўленчай камунікацыі Вышэйшай школы журналістыкі і масавых камунікацый Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук Наталля Сяргееўна Цветава, вядомы вучоны-славіст, спецыяліст па сучаснай рускай літаратуры, а таксама па рыторыцы, стылістыцы мастацкага і мэдыйнага тэкстаў, лінгвакультуралогіі. Наталля…
  • 28 студзень 2022
    26 студзеня на факультэце гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава былі праведзены Студзеньскія рэспубліканскія навуковыя чытанні “Жыццё, адданае Слову” , прысвечаныя памяці кандыдата філалагічных навук дацэнта Генадзя Антонавіча Арцямёнка. Мерапрыемства аб’яднала больш за сотню ўдзельнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі – супрацоўнікаў  Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальнага…