Правы чалавека ў дэталях, імітацыя судовых слуханняў, знаёмства з рэальнай карцінай бежанства ў Беларусі ... Юртаман Гылыджов, студэнт юрыдычнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны, не хавае сваіх эмоцый і ўражанняў ад удзелу ў I летняй школе па праве бежанцаў.
Тры дні, праведзеныя ў Мінску ў кампаніі будучых калег і міжнародных экспертаў, сталі для яго выдатным стымулам да прафесійнага росту.
- Для ўдзелу ў адукацыйным праекце, арганізаваным прадстаўніцтвам УВКБ ААН у Беларусі, было адабрана…