Конкурсы

  • 05 сакавік 2021
    4 сакавіка ва ўніверсітэце прайшоў інтэлектуальны квіз “Самая-самая”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню. Арганізатарам гульні выступіў студэнцкі савет універсітэта. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты розных факультэтаў, а іх ініцыятыву падтрымалі выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта. Удзельнікам не прыйшлося сумаваць: гэта была займальная камандная гульня, якая праходзіла ў лёгкай форме і вясёлай атмасферы. Квіз складаўся з 4 тураў. Каманды з цікавасцю адгадвалі песні з вядомых…
  • 05 сакавік 2021
    Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў ГДУ імя Францыска Скарыны 31-ы раз адбыўся агульнаўніверсітэцкі конкурс “Містар універсітэта”. Конкурс з’яўляецца адной з самых чаканых і яркіх падзей. З кожным годам шоў становіцца ўсё больш займальным, а інтрыга, хто ж стане пераможцам, усё больш хвалюючай. У гэты раз за ганаровы тытул “Містар універсітэта” змагаліся 8 харызматычных маладых людзей: Павел Кастуноў, гістарычны факультэт; Аляксандр Лебедзеў, біялагічны факультэт; Вадзім Парфянцоў,…
  • 02 сакавік 2021
    У ГДУ трэці раз адбыўся штогадовы конкурс “Лепшая студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя”. Конкурс праводзіцца Цэнтральным саветам па НДРС Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. Мэтай конкурсу з’яўляецца ўдасканаленне работы навуковай супольнасці студэнтаў і магістрантаў ВНУ, папулярызацыя навуковай і інавацыйнай дзейнасці сярод моладзі, стымуляванне працы прафесарска-выкладчыцкага складу ГДУ імя Ф. Скарыны, эфектыўна кіруючага СНДЛ. Спаборніцтвы праходзяць у два этапы.…
  • 01 сакавік 2021
    У рамках рэспубліканскага свята “Гродна – маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь-2021” былі падведзены вынікі рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі “АРТ-вакацыі”, які сёлета праходзіў пад дэвізам “Магутнае слова, ты роднае слова!” (Янка Купала). Фестываль “АРТ-вакацыі” ўключае шэраг рэспубліканскіх мерапрыемстваў: агляд-конкурс мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў устаноў вышэйшай адукацыі “АРТ-вакацыі” і конкурс мастацкай творчасці…
  • 26 люты 2021
    У ГКЦ ужо 23 раз адбыўся форум студэнцкіх талентаў “Зімовая вясёлка”. Штогод ён збірае лепшыя каманды першакурснікаў з усіх універсітэтаў вобласці. Тэма ў гэтым годзе – “Студэнты на арбіце”. Яна з’яўляецца своеасаблівай адсылкай да п’есы “Лявоніха на арбіце”, якая належыць пяру слаўнага сына Гомельшчыны, вядомага беларускага драматурга і сцэнарыста Андрэя Макаёнка, 100-годдзе з дня нараджэння якога мы святкавалі летась. Форум складаецца з некалькіх этапаў, аднак кульмінацыяй і доўгачаканым…
  • 19 люты 2021
    У Гомелі стартаваў абласны форум студэнцкай моладзі “Зімовая вясёлка”. Яго праграма пачалася са спартыўнай эстафеты “Кропка старту” ў Палацы лёгкай атлетыкі. Для ўдзелу ў ёй кожны ўніверсітэт Гомельшчыны прадставіў каманду з 10 студэнтаў-першакурснікаў. Самых моцных і хуткіх вызначалі ў сямі відах выпрабаванняў. Па выніках спаборніцтва ўпэўненую перамогу атрымала каманда Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны! Мы віншуем студэнтаў, а таксама жадаем камандзе ГДУ поспехаў на…
  • 15 люты 2021
    15 лютага ў анлайн-рэжыме адбыўся фінал конкурсу «Дэбют-5», у якім па запрашэнні прадстаўнікоў факультэта рамана-германскіх моў Маскоўскага дзяржаўнага абласнога ўніверсітэта студэнты 3 курса факультэта замежных моў Валерыя Лявонава, Вольга Качова і Марына Кішко атрымалі магчымасць ацаніць свае ўменні працаваць з тэкстам на занятках па англійскай мове са школьнікамі рознага ўзросту. Студэнткі самастойна ў кароткі тэрмін выбралі тэксты і склалі поўны сцэнарый працы з імі, пачынаючы ад…
  • 04 люты 2021
    1-2 лютага студэнты групы БФ-31 паўдзельнічалі ў анлайн-квэсце “Сыны свайго часу”, прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння І.П. Шамякіна і І.П. Мележа, які праводзіла Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча. Квэст даў магчымасць нашым студэнтам узгадаць творчасць нашых выдатных пісьменнікаў Беларусі праз выкананне займальных інтэрактыўных заданняў. Удзельнікаў квэсту чакалі 3 этапы: 1) складанне слоў з асобных літар, дзе патрэбна было знайсці з набору літар…
  • 01 люты 2021
    На базе факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій Гомельскага дзяржуніверсітэта прайшоў ХХII абласны адкрыты конкурс навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў “ТэхнаІнтэлект”. У гэтым годзе ён упершыню праведзены ў новым фармаце: канкурсанты прэзентавалі свае праекты анлайн. Для ўдзелу ў “ТэхнаІнтэлекце” было зарэгістравана 85 удзельнікаў з устаноў адукацыі 18 раёнаў Гомельскай вобласці і абласнога цэнтра. – Асноўнай мэтай, якую мы ставім перад сабой пры арганізацыі конкурсу, з’яўляецца…
  • 25 май 2020
    З 11 па 14 траўня Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь праводзіла заключны этап рэспубліканскай алімпіяды. Рэспубліканская алімпіяда - гэта штогадовае спаборніцтва школьнікаў па 18-ці вучэбных прадметах. Мэта інтэлектуальнага спаборніцтва - выяўленне найбольш здольных, адораных навучэнцаў, якія ў перспектыве прадставяць нашу краіну на прэстыжных міжнародных конкурсах. У заключным этапе ўдзельнічаюць толькі навучэнцы 11-х класаў. Перамога ў алімпіядзе дае выпускнікам льготы пры паступленні…