У ГДУ падвялі вынікі Геаграфічнай дыктоўкі

Submitted by ias on пан, 21/01/2019 - 15:38

У канцы 2018 года на базе Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны пры падтрымцы Расійскага цэнтра навукі і культуры ў горадзе Гомелі ўпершыню была адкрыта пляцоўка для правядзення міжнароднай асветніцкай акцыі «Геаграфічная дыктоўка». У ёй прынялі ўдзел больш за 60 чалавек рознага ўзросту і розных прафесій — ад пенсіянераў да навучэнцаў сярэдніх школ.

У канцы снежня падведзены вынікі дыктоўкі і кожны, хто пісаў працу на пляцоўцы, можа даведацца пра свой вынік і атрымаць сертыфікат удзельніка з выстаўленымі баламі. Гомельскі абласны аддзел грамадскага аб'яднання «Беларускае геаграфічнае таварыства» і Расійскі цэнтр навукі і культуры ў Гомелі вылучылі сярод удзельнікаў школьнага ўзросту аўтараў работ з самымі высокімі вынікамі і ўзнагародзілі іх граматамі і каштоўнымі падарункамі. Лепшыя веды па геаграфіі паказалі Волкава Святлана (10 клас, CШ № 37), Фёдаравіч Анастасія (10 клас, CШ № 28), Ермашкевіч Валерый (11 клас, CШ № 17), Мінянкоў Павел (9 клас, СШ № 66), Купцова Яна (10 клас, СШ № 66), Пiкас Аляксей (8 клас, Гімназія № 46 імя Блеза Паскаля).

Наперадзе яшчэ шмат падобных мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю геаграфічных ведаў. Прыняць удзел у іх могуць усе жадаючыя.

Фотасправаздача