Бяспеку ў кожны дом!

Submitted by Dmitry_Gorbachev on суб, 02/02/2019 - 16:15

30 студзеня студэнты завочна факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны прынялі актыўны ўдзел у Рэспубліканскай акцыі "Бяспека - у кожны дом". Начальнік Гомельскага гарадскога аддзела па НС Асадчы Аляксандр Анатольевіч расказаў пра праблему пажараў і гібелі людзей на іх на тэрыторыі раёна і вобласці, звярнуў увагу на статыстыку. Не засталася без увагі і тэма ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Інспектары групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю нагадалі правілы бяспекі эксплуатацыі электрапрыбораў і пячнога ацяплення. А для таго, каб разнастаіць мерапрыемства, інспектары прапанавалі жадаючым прыняць удзел у цікавых конкурсах. У завяршэнне мерапрыемства быў прадэманстраваны прафілактычны відэафільм «Правілы паводзінаў пры пажары» і ўручаны буклеты з апісаннем акцыі.

Фотасправаздача