У ГДУ адкрылася выстава «Жыві. Вандруй. І не забудзься фотаапарат»

Submitted by ias on пан, 18/02/2019 - 13:59

Сёння ў выставачнай зале ГДУ імя Ф. Скарыны адкрылася унікальная фотавыстава з арыгінальнай назвай «Жыві. Вандруй. І не забудзься фотаапарат».

Арганізатарамі фотавыставы сталі старшы выкладчык кафедры эканомікі і кіравання эканамічнага факультэта Арлова Аліна і выпускніцы універсітэта Ласаева Галіна і Лашкевіч Анастасія, якія ў свой час узначальвалі аддзелы нашага універсітэта.

Экспазіцыю выставы складаюць каля 80 фатаграфій. Гэта выстава ў выставе, якая тэматычна падзяляецца на два блокі. Частка фатаграфій змяшчае ўражанні ад падарожжаў па еўрапейскіх гарадах (Лашкевіч Анастасія), іншы блок - фатаграфіі, прысвечаныя гораду на Няве - вялікаму Санкт-Пецярбургу (Галіна Ласаева, Аліна Арлова).

Вялікі расійскі горад натхняе не толькі мастакоў, Санкт-Пецярбург застаецца ў дзіўных здымках гасцей гэтага горада, пра што і распавядаюць унікальныя фатаграфіі, прадстаўленыя творчым трыо маладых фатографаў, якія ў розны час здзейснілі падарожжа ў Паўночную Пальміру.

Выстава будзе доўжыцца да 11 сакавіка.

Фотасправаздача