У пачатку сакавіка ГДУ імя Ф. Скарыны наведала дэлегацыя з Міжнароднага універсітэта SILKWAY (г. Шымкент, Рэспубліка Казахстан) у складзе загадчыцы кафедры педагогікі і методыкі пачатковай адукацыі Исманавай Рабiгi Жалдасаўны, старшага выкладчыка кафедры педагогікі і методыкі пачатковай адукацыі Ашымавай Меруерт, старшага выкладчыка кафедры рускай мовы і літаратуры Парменкулавай Гулназ, старшага выкладчыка кафедры рускай мовы і літаратуры Нiязбекавай Салтанат.
У ходзе гутаркі з рэктарам ГДУ Сяргеем Хахомавым бакі абмяняліся інфармацыяй аб асноўных напрамках работы ВНУ, распавялі пра асаблівасці навучальнага працэсу і навукова-даследчай дзейнасці, абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва паміж ГДУ і Міжнародным універсітэтам SILKWAY.
У рамках праграмы знаходжання госці іх Казахстана пабывалі на філалагічным факультэце. Быў арганізаваны круглы стол, у якім прынялі ўдзел казахскія калегi і прадстаўнікі філалагічнага факультэта. У ходзе гутаркі госці пазнаёміліся з арганізацыяй навучальнага працэсу на філалагічным факультэце, асаблівасцямі методыкі працы з замежнымі студэнтамі, з тыпавымі, навучальнымі і працоўнымі планамі, навучальнымі праграмамі па рускай мове. Асабліва зацікавіў іх праект інтэграванага навучання, які рэалізуе наш факультэт сумесна з Шанхайскай інстытутам індустрыі, камерцыі і замежных моў. Абмяркоўваліся пытанні акадэмічнага абмену, стажыровак, правядзення відэаканферэнцый, выданне сумесных навуковых зборнікаў.
Для казахстанскіх калегаў была арганізавана экскурсія з наведваннем Скарынінскага кабінета, кабінета польскай мовы, кабінета вывучэння іўрыта і ізраільскай культуры, Цэнтра русістыкі, Цэнтра навучання кітайскай мове і аднаго з кабінетаў Інстытута Канфуцыя. Госці наведалі Літаратурны музей і літаратурна-асветніцкі цэнтр «Патрыотыка».
Спадзяемся на працяглы і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з калегамі з Міжнароднага універсітэта SILKWAY.