20 сакавіка на эканамічным факультэце нашага універсітэта адбылася VII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў і магістрантаў "Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі сучаснай эканамічнай навукі".
Удзельнікамі канферэнцыі сталі больш за 100 студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў з вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Літвы, Казахстана і Балгарыі.
Па традыцыі пленарнае пасяджэнне адкрыў прарэктар па навуковай рабоце, выпускнік эканамічнага факультэта - доктар тэхнічных навук, прафесар Алег Дземідзенка.
Асноўныя напрамкі работы секцыйных пасяджэнняў былі вызначаны згодна тэматыцы навуковых даследаванняў студэнтаў і магістрантаў, якія праводзяцца ў рамках работы СНДЛ эканамічнага факультэта і ў індывідуальным фармаце:
- Стратэгічныя прыярытэты інавацыйнага развіцця нацыянальнай эканомікі: тэорыя і практыка
- Актуальныя пытанні эканомікі і кіравання вытворчымі сістэмамі і праектамі
- Удасканаленне ўліку, кантролю і аналізу як інструментаў павышэння інавацыйнай актыўнасці арганізацыі.
- Праблемы развіцця фінансава-крэдытных адносін у сучаснай эканоміцы
- Інфармацыйныя тэхналогіі ў бізнэсе.
У працэсе правядзення канферэнцыі была створана творчая атмасфера, якая дазволіла студэнтам не толькі прадставіць прысутным падрыхтаваныя даклады і мультымедыйныя прэзентацыі, але і абмеркаваць іх як з калегамі, так і з выкладчыкамі.