У ГДУ прайшло першынство па настольным тэнісе

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пан, 25/03/2019 - 08:32

21-22 сакавіка ў зале настольнага тэніса адбылося каманднае першынство універсітэта па настольным тэнісе, у якім прынялі ўдзел студэнты дзесяці факультэтаў. Хочацца адзначыць, што ў гэтым годзе спаборніцтвы сабралі прадстаўнікоў розных краін і кантынентаў. Замежныя студэнты вельмі паспяхова адстойвалі гонар сваіх факультэтаў. Па выніку жаночых спаборніцтваў, месцы размеркаваліся наступным чынам: на вышэйшую прыступку п'едэстала ўзнялася зборная каманда юрыдычнага факультэта (адк. В.В. Хiмакоў), другімі сталі спартсмены факультэта псіхалогіі і педагогікі (адк. Д.А. Хiхлуха), трэцяе месца дасталася факультэту фізікі і ІТ (адк. Т.С. Сiляева).

Па выніках мужчынскага першынства, якая прынесла шмат нечаканых момантаў, каманды размясціліся наступным чынам: першае месца чацвёрты год запар засталося за факультэтам фізікі і ІТ, другімі сталі гісторыкі (адк. Н.Н. Крывашэй), трэцімі - эканамісты (адк. П.П . Саковіч).
Каманды-пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны дыпломамі спортклуба і салодкімі прызамі прафкама студэнтаў.

Спаборніцтвы арганізавалі і правялі старэйшыя выкладчыкі кафедры ФВиС Т.С. Сiляева і А.С. Маліноўскі.

Фотасправаздача