Годны вынік у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Студэнты. Бяспека. Будучыня»

Submitted by Dmitry_Gorbachev on аўт, 02/04/2019 - 11:02

29 сакавіка каманда ГДУ імя. Ф. Скарыны заняла II месца ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Студэнты. Бяспека. Будучыня». За прызавыя месцы змагаліся каманды Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі, Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

Студэнты факультэтаў псіхалогіі і педагогікі, фізікі і інфармацыйных тэхналогій і фізічнай культуры занялі 1 месца ў конкурсах «Калодзеж» і «Лепшы відэаролік». Годна студэнты выступілі і ў конкурсе «Шлягер бяспекі», заваяваўшы 2 месца. Набытыя навыкі і зладжанасць у рабоце членаў каманды пры правядзенні сардэчна-лёгачнай рэанімацыі і транспартнай імабілізацыі канечнасці пацярпелым дазволілі апынуцца на трэцяй ступені п'едэстала гонару ў конкурсе «Аказанне першай дапамогі». За імкненне да перамогі ў конкурсе па асновах бяспекі жыццядзейнасці «Знаўцы ОБЖ» і «Дарожна-транспартнае здарэнне» ўдзельнікі спаборніцтва атрымалі падтрымку і прапановы ў дасягненні найлепшых вынікаў ад кіраўніка каманды кандыдата псіхалагічных навук старэйшага выкладчыка кафедры сацыяльнай і педагагічнай псіхалогіі Анжелы Пеўневай.

Удзельнікі каманды выказваюць падзяку і глыбокую ўдзячнасць за прадастаўленыя магчымасці і стварэння ўмоў для ўдзелу ў конкурсе рэктарату ГДУ, прафесарска-выкладчыцкаму складу факультэтаў псіхалогіі і педагогікі, фізікі і інфармацыйных тэхналогій, фізічнай культуры, а таксама прадстаўнікам Цэнтра прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Гомельскага абласнога УМНС, выратавальнікам пажарна-аварыйнага ратавальнага атрада ГОУ МНС.

Фотасправаздача