«Пяцікласніцы стала кепска на маіх вачах - дзяўчынка ўпала на падлогу ў прыступе эпілепсіі. Яе пачало трэсці, з рота пайшла пена, дыханне спынілася амаль адразу. Адзіная цьмяная ў галаве думка - трэба тэрмінова ратаваць дзіцяці... »
Другакурснік факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ імя Ф. Скарыны Андрэй Садлоўскi распавядае, што ў сваю родную школу №9 зазірнуў наведаць сяброў. Кампанія зайшла ў сталовую, поўную дзятвы. Раптам за спіной пачуліся спалоханыя крыкі - на падлозе ў канвульсіях білася маленькая дзяўчынка. Тут жа дзіцяці абступіла натоўп: нехта клікаў на дапамогу, хтосьці прасіў выклікаць хуткую, а хтосьці проста глядзеў, застыўшы ад страху і разгубленасці.
- На стрэсавую сітуацыю я зрэагаваў імгненна: час ня церпіць ні секунды, школьніца пачала задыхацца і страціла прытомнасць. Адзіная цьмяная на той момант думка - трэба тэрмінова ратаваць дзіцяці. Разам з настаўнікам фізкультуры Аляксандрам Гарбачовым мы накіраваліся да ўжо нежывой дзяўчынцы, - успамінае студэнт.
Пра тое, як аказаць першую дапамогу чалавеку падчас прыступу эпілепсіі Андрэй памятае са школьных урокаў па асновах бяспекі - з 7 па 11 клас ён вучыўся ў спецыялізаванай класе па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Упершыню тэарэтычныя веды прыйшлося прымяніць на практыцы.
- Мы павярнулі галаву дзяўчынкі на бок, з высілкам расціснулі сківіцу і вызвалілі дыхальныя шляхі ад запалага языка. Калі школьніца сутаргава задыхала, у нас вырваўся ўздых палягчэння, нібы камень з душы зваліўся.
Па словах Андрэя, калі прыехала хуткая дапамога, пацярпелай ўжо нічога не пагражала. У дадзены момант з дзіцем усё ў парадку.
- Ці не спалохаўся я? Вельмі! - прызнаецца хлопец. - А вось героем сябе не лічу, хоць і выратаваў жыццё чалавека. На маім месцы так паступіў бы кожны.
Вялікі ўчынак студэнта не застаўся па-за ўвагай навакольных. Сёння ён атрымаў падзяку ад Гомельскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях, пра яго напіша часопіс «Юны ратавальнік». Аднак сваёй раптоўнай славы хлопец трохі саромеецца:
- Настаўніка фізкультуры Аляксандра Гарбачова падзякаваць трэба. Бо мы дзейнічалі разам, - кажа ён.