Прафесар з Манголіі наведаў ГДУ ім. Ф. Скарыны

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пят, 20/04/2018 - 10:38

ГДУ імя Ф. Скарыны наведаў прафесар Інстытута агульнай і эксперыментальнай біялогіі Акадэміі навук Манголіі Чимидням Доржсурэн.

На сустрэчы з прарэктарам па навуковай рабоце Алегам Дземідзенка бакі абмяркоўвалі бягучыя пытанні супрацоўніцтва паміж беларускімі і мангольскімі навукоўцамі.

У прыватнасці, гаворка ішла аб сумесных праектах у сферы лясной гаспадаркі – стварэнні прэпаратаў для каранёвых сістэм драўняных раслін і тэхналогіі атрымання насення драўняных парод.

Па словах госця, паспяховая кааперацыя даследчыкаў гомельскага вну і НДІ горада Улан-Батора, якая доўжыцца ўжо больш чатырох гадоў, прыносіць свой плён у выглядзе значных інавацыйных распрацовак:

— Гэта прыклад ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Вынікі сумеснай працы актыўна ўкараняюцца ў практыку лесаводства, спрыяючы развіццю галін лясной гаспадаркі абедзвюх краін.

Святлана Хозей
Фота Уладзіміра Чистика

Фотасправаздача