Спорт як лад жыцця

Submitted by ias on чцв, 19/11/2020 - 08:51

У нашым універсітэце праводзіцца рэгулярная работа па раскрыцці навуковага, творчага і спартыўнага патэнцыялу студэнтаў.

Так, напярэдадні 90-гадовага юбілею ў ГДУ адбылося адкрыццё новай мультыфункцыянальнай трэнажорнай залы. Гэта падзея працягнула шэраг адкрыццяў спартыўных аб’ектаў ва ўніверсітэце. Нагадаем, у верасні быў адкрыты абноўлены фізкультурна-аздараўленчы комплекс.

Цырымонія адкрыцця трэнажорнай залы адбылася 18 лістапада. З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся першы прарэктар ГДУ Андрэй Крук. У сваёй прамове ён выказаў падзяку факультэту фізічнай культуры за папулярызацыю спорту і здаровага ладу жыцця.

Дэкан факультэта фізічнай культуры Сяргей Сеўдалеў лічыць, што адкрыццё новай спартзалы – значная падзея не толькі для студэнтаў, але і для жыхароў раёна: у іх з’явілася яшчэ адно месца для заняткаў спортам і ўмацавання здароўя.

Прасторнае памяшканне, абсталяванае сучаснымі трэнажорамі і інвентаром, – сапраўдны падарунак для тых, хто любіць спорт. Увядзенне ў эксплуатацыю новай трэнажорнай залы – не апошні крок на шляху раскрыцця спартыўнага патэнцыялу студэнтаў: у перспектыве запланавана таксама адкрыццё фітнес-залы.

Фотасправаздача