Гомельскі ВРЗ выйграў Кубак Беларусі па міні-футболе

Submitted by ias on пан, 11/01/2021 - 12:33

9 студзеня ў Магілёве адбыўся фінал 31-га розыгрышу Кубка Беларусі па міні-футболе. Упершыню уладальнікам Кубка сталі спартсмены гомельскага ВРЗ: з лікам 3:2 гамяльчане адолелі мінскую «Сталіцу».

У складзе каманды-пераможца – выпускнікі факультэта фізічнай культуры Гомельскага дзяржуніверсітэта:

галоўны трэнер – Анатоль Іванавіч Яноўскі;

трэнер – Сяргей Васіленка;

капітан каманды – Антон Мацвеенка;

лепшы ігрок Кубка РБ – абаронца Дзмітрый Лось.

У складзе каманды-чэмпіёна і студэнт ГДУ Дзмітрый Рабцаў.

Віншуем з перамогай!

Фота з афіцыйнай групы ОО «Белорусская ассоциация мини-футбола (футзала)»

Фотасправаздача