“Любім Беларусь, ганарымся Беларуссю, падарожнічаем па Беларусі”

Submitted by ias on аўт, 26/01/2021 - 09:46

Падведзены вынікі Рэспубліканскай акцыі “Любім Беларусь, ганарымся Беларуссю, падарожнічаем па Беларусі”, мэтай якой было далучэнне студэнцкай моладзі да вывучэння гістарычнай, культурнай і прыроднай спадчыны краіны. Арганізатарам мерапрыемстваў акцыі з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства.

Творчыя праекты былі прадстаўлены ў чатырох намінацыях. У некаторых з іх адзначаны прадстаўнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

Дыпломаў ΙΙ і ΙΙΙ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Пазнаем Беларусь разам” па тэме “Маршрут турысцкага паходу” ўдастоены студэнты нашага ўніверсітэта (кіраўнік Канаш Алег Мікалаевіч, выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін факультэта фізічнай культуры).

У намінацыі “Пазнаем Беларусь разам” па тэме “Экскурсійны маршрут” дыпломам ΙΙ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана творчая група студэнтаў 2-3 курсаў ГДУ імя Францыска Скарыны (кіраўнік Дудаль Наталля Мікалаеўна, старшы выкладчык кафедры псіхалогіі).

Дыпломам лаўрэата ўстановы адукацыі “Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства” ў намінацыі “Зямля маіх бацькоў і продкаў” узнагароджана творчая група студэнтаў групы ГР-21 нашага ўніверсітэта (кіраўнік Мяжэнная Вольга Барысаўна, дацэнт кафедры геалогіі і геаграфіі геолага-геаграфічнага факультэта).

Віншуем пераможцаў і іх кіраўнікоў! Жадаем далейшых творчых поспехаў!