У маштабнай падзеі прымаюць удзел школьнікі сярэдніх і старэйшых класаў, бацькі, студэнты і выкладчыкі. Пляцоўкай для правядзення розных мерапрыемстваў выступае факультэт фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ. У гэтым годзе тэма STEAM-фэсту «Здароўе планеты Зямля».
Найбольш важнымі мэтамі і задачамі форуму з'яўляюцца папулярызацыя дакладных навук і высокіх тэхналогій, стварэнне ўмоў для развіцця ў падрастаючага пакалення, матывацыія да самаадукацыі, пазнання і творчасці ў сферы інфармацыйных тэхналогій, развіццё грамадзянска-патрыятычных якасцяў асобы.
На працягу двух дзён госці і ўдзельнікі фестывалю будуць знаёміцца з сучаснымі дасягненнямі навукі ў галіне экалогіі і аховы здароўя. У сценах універсітэта пройдуць майстар-класы па напрамках: інжынерыя, творчасць, матэматыка, робататэхніка, канструяванне, стварэнне інтэрактыўнага інтэрнэт-дадатку. Адбудуцца тры конкурсныя мерапрыемствы па асновах сучаснага праграміравання: турнір па робататэхніцы і канструіраванню «Роба-праграмаванне» у двух катэгорыях, хакатон «Праграміраванне ў асяроддзі Scratch», конкурс па стварэнні інтэрактыўных інтэрнэт-дадаткаў з арыентацыяй на розныя сучасныя платформы «WebApp Contest».
Для ўдзелу ў фестывалі запрошаны больш за два дзесяткі чалавек: практыкуючыя супрацоўнікі IT-сферы, супрацоўнікі і педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, псіхолагі, юрысты, папулярызатары навукі.
Арганізатарамі і спонсарамі мерапрыемства выступаюць: кампанія «EPAM Systems», Асацыяцыя «Адукацыя для будучыні», галоўнае ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама, ГДУ імя Ф. Скарыны. Падтрымліваюць STEAM-фестываль кампаніі «STILTSOFT» (галоўны спонсар фестывалю), «KIDSKEY», «MELSOFT», Рускі дом у Гомелі, каля двух дзесяткаў валанцёраў з ліку студэнтаў Гомельскага дзяржуніверсітэта і проста неабыякавыя людзі.