Чалавек-легенда

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пан, 13/09/2021 - 15:00

11 верасня ў канферэнц-зале нашага ўніверсітэта адбылася сустрэча  студэнтаў і выкладчыкаў філалагічнага факультэта з заслужаным дзеячам культуры Беларускай ССР, народным артыстам Рэспублікі Беларусь, савецкім, беларускім і расійскім музыкантам і кампазітарам, членам Саюза кампазітараў, стваральнікам “тэорыі творчых хваляў” Эдуардам Сямёнавічам Ханком.

Эдуард Сямёнавіч нарадзіўся ў Казахстане, а дзяцінства правёў у Брэсце. Там закончыў сярэднюю школу. Пасля была вучоба ў Мінскім дзяржаўным музычным вучылішчы імя М.І. Глінкі, Маскоўскай кансерваторыі імя Чайкоўскага. Працуе ў розных жанрах – вакальна-сімфанічным, камерна-інструментальным, камерна-вакальным, песенным. Добра вядомы яго песні на словы беларускіх паэтаў Г. Бураўкіна і Н. Гілевіча – “Завіруха”, “ “Вы шуміце, бярозы”. Не адно пакаленне дзяцей вырасла на такіх хітах, як “То ли еще будет», «Я у бабушки живу».

Падчас сустрэчы госць распавёў пра свой жыццёвы і творчы шлях, расказаў пра супрацоўніцтва з вядомымі выканаўцамі – Алай Пугачовай, Эдуардам Хілем, Аідай Ведзішчавай, Дзянісам Кляверам, Ядвігай Паплаўскай і Аляксандрам Ціхановічам, Ганнай Герман, Валянцінай Талкуновай і інш., пра сваю навуковую дзейнасць і стварэнне тэоры “творчых хваляў”.  Удзельнікі сустрэчы мелі магчымасць не толькі паслухаць песні ў выкананні вядомых спевакоў і самога Эдуарда Ханка, але і праспяваць разам з маэстра творы з сучаснага маладзёжнага рэпертуару. 

Ад імя кіраўніцтва ўніверсітэта з прывітальным словам выступіў прарэктар па выхаваўчай рабоце Юрый Валер’евіч Нікіцюк.

На сустрэчы прысутнічаў празаік, публіцыст, драматург, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменікаў Беларусі” У.М. Гаўрыловіч, які пазнаёміў студэнтаў з мерапрыемствамі літаратурнага фестывалю і запрасіў да ўдзелу ў разнастайных творчых конкурсах.

Дэкан філалагічнага факультэта А. Палуян

Фотасправаздача
Падраздзяленнi