Узнагароды за эстэтычную адукацыю студэнцкай моладзі

Submitted by ias on пят, 18/03/2022 - 11:10

Падведзены вынікі рэспубліканскай культурна-асветніцкай акцыі «Грані творчасці». Прыемна, што дыпломам Міністэрства адукацыі Беларусі адзначаны ГДУ імя Ф. Скарыны ў асобе рэктара Сяргея Хахомава за ўкараненне інавацыйных формаў сацыякультурных камунікацый, фармаванне каштоўных адносін да гісторыка-культурнай спадчыны. Акрамя таго, дыплом Міністэрства адукацыі Беларусі ўручаны вядучаму спецыялісту аддзела маладзёжных ініцыятыў і студэнскага самакіравання, куратару выставачнай галерэі нашага ўніверсітэта Людміле Дуброўскай за шматгадовую рэзультатыўную дзейнасць па папулярызацыі мастацкай творчасці, вялікі ўклад у эстэтычную адукацыю моладзі.

Культурна-асветніцкая акцыя «Грані творчасці» спрыяе развіццю творчага патэнцыялу і мастацка-эстэтычнаму выхаванню студэнцкай моладзі на аснове фарміравання каштоўнасных адносін да айчыннай гісторыка-культурнай спадчыны.

Наталля ЛАПАЦІНА, фота Кацярыны СТЭЦКАЙ

Фотасправаздача